Маладыя людзі з аб’яднання «Бэтэль» прадставілі свае працы на мастацкім конкурсе ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.09.2016 15:27

8 верасня асобы з абмежаванымі магчымасцямі з аб’яднання «Бэтэль» прынялі ўдзел у абласным свяце-конкурсе мастацкага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Сонечны свет для ўсіх». Аб’яднанне «Бэтэль» дзейнічае пры дабрачынным каталіцкім таварыстве «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі.

Конкурс, які сёлета праходзіў у межах арт-праекта «Здраўненская палітра», стаў ужо пятым для ўдзельнікаў аб’яднання «Бэтэль».


Праграма мерапрыемства ўключала адкрыццё выстаўкі, канцэрт і паездку ў сядзібу-музей мастака Ільі Рэпіна «Здраўнева». Таксама ў гэтым годзе для прысутных было арганізавана выступленне лялечнага тэатра «Лялька».

Маладыя людзі з аб’яднання «Бэтэль» прадставілі на выстаўцы свае працы ў тэхніцы гуашы, калажу, пластылінапластыкі і вышыўкі.

Выстаўка размешчана ў фае Віцебскай гарадской ратушы і будзе дзейнічаць на працягу месяца.

Алена Заеко
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by