«Caritas» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў адпачынак для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
01.09.2016 15:36

31 жніўня дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі сумесна з Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна арганізавалі для моладзі з абмежаванымі магчымасцямі з Віцебска і Лепеля супольны адпачынак.

Удзельнікі разам з валанцёрамі весела развітваліся з летам — нездарма выезд на прыроду быў запланаваны на апошні летні дзень.

Адпачынак быў арганізаваны ў в. Заслонава Лепельскага раёна, на старой верталётнай базе, дзе цяпер дзейнічае пейнтбольны клуб Joker.pro. Усе прысутныя маглі пастраляць у пейнтбольным ціры, пагуляць у лазертаг, патанчыць, з’есці каўбаскі, смажаныя на вогнішчы, прагуляцца па лесе і, канешне, пазнаёміцца.

Маладых людзей наведаў таксама біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Іерарх паразмаўляў з арганізатарамі і ўдзельнікамі сустрэчы і ўдзяліў сваё пастырскае благаслаўленне.

Яўгенія Ізотава (VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by