У Браслаўскім санктуарыі адкрылася каплічка з рэліквіямі св. Яна Паўла ІІ | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
02.03.2016 09:46

У Браслаўскім санктуарыі пачала дзейнічаць каплічка, звязаная з ушанаваннем святога Яна Паўла ІІ. З правага боку ад цэнтральнага ўваходу ў святыню знаходзяцца ўжо публічна выстаўленыя рэліквіі (кропля крыві) святога.

Кардынал Станіслаў Дзівіш, які быў асабістым сакратаром Папы Яна Паўла ІІ у 1978-2005 гадах, перадаў рэліквіі ў Браслаўскі санктуарый у 2015 годзе праз правінцыяла сальватарыянаў кс. Пятра Філяса.


Ёсць і другая рэліквія — сутана Папы Яна Паўла ІІ, якая знаходзіцца сёння за шклом. Сутана перададзена ў санктуарый у 2015 годзе біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам.

Санктуарый запрашае да малітвы праз заступніцтва Маці Божай Валадаркі азёраў і св. Яна Паўла ІІ, апекуна сем'яў.


Паводле waladarka.by

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by