Грамадскасць Паставаў падтрымала будаўніцтва ў горадзе касцёла Езуса Міласэрнага | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.02.2016 13:59

Грамадскае абмеркаванне будаўніцтва новай каталіцкай святыні прайшло ў Паставах. Звароты грамадзян сведчылі ў падтрымку з'яўлення новага касцёла ў горадзе.

Грамадскае абмеркаванне праходзіла з 26 снежня па 19 студзеня.

Ад жыхароў горада Паставаў і Пастаўскага раёна паступіла 14 зваротаў у пісьмовай і электроннай форме, якія цалкам падтрымалі будаўніцтва касцёла Езуса Міласэрнага на вуліцы Касманаўтаў у Паставах.

Зараз у Паставах ужо дзейнічае адна каталіцкая святыня — касцёл св. Антонія Падуанскага, які быў пабудаваны ў 1880-1887гг, адабраны савецкай уладай пасля Другой сусветнай вайны, а потым вернуты жыхарам горада ў 1988 годзе.

Гісторыя ж каталіцкай парафіі ў Паставах узыходзіць як мінімум да 1522 года, калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай.

Паводле інфармацыі Пастаўскага райвыканкама, (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by