Пра адпусты ў Віцебскай дыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.01.2015 12:20

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г. у Віцебскай дыяцэзіі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч устанавіў касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:

 

  • Санктуарый Маці Божай у Браславe
  • Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Шуміліне
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Докшыцах (айцы капуцыны)
  • Катэдра Езуса Міласэрнага ў Віцебску
У гэтых святынях можна атрымаць адпусты пад звычайнымі ўмовамі: неабходна быць у стане Божай ласкі (сакрамэнтальная споведзь), прыняць святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).






 
© 2003-2024 Catholic.by