У Оршы прайшлі рэкалекцыі «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.07.2014 11:27

Орша ў чарговы раз прывітала ўдзельнікаў рэкалекцый «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Падобныя рэкалекцыі ў Беларусі адбываюцца ўжо шосты год.

Рэкалекцыі маюць сваю сістэматычнасць і адбываюцца кожны квартал. Адметная рыса летняй сесіі рэкалекцый – дзесяцідзённая працягласць. У гэтыя дні рэкалекцыйны дом айцоў марыянаў у Оршы сабраў каля ста ўдзельнікаў рознага ўзросту і з розных мясцін Беларусі.

«Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» – гэта прадуманыя канферэнцыі, якія вядуць у глыбіню каталіцкай веры, супольная і індывідуальная малітва, праца ў групах, разважанне над Божым словам, медытацыі, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння, супольнае перажыванне Эўхарыстыі, спантанная малітва праслаўлення. Рэкалекцыі даюць магчымасць грунтоўна аднавіць адносіны з Езусам.

Удзел у «Школе хрысціянскага жыцця і евангелізацыі» можа прымаць кожны жадаючы, які дасягнуў 18 гадоў.

А. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, AG

 
© 2003-2024 Catholic.by