Сімвалы Сусветнага дня моладзі наведалі Браслаў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
09.07.2014 10:04

7 ліпеня сімвалы Сусветага дня моладзі – крыж і абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”, якія з 28 чэрвеня здзяйсняюць перэгрынацыю па Беларусі, - наведалі парафію ў Браславе.

Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які нечакана завітаў у сваю родную парафію. «Уявіце сабе, колькі людзей малілася перад гэтым крыжам! — сказаў іерарх на пачатку Імшы. — Сёння і мы ў нашай роднай парафіі вітаем гэты сімвал Мукі Пана. Вітаем таксама абраз Маці Божай тут, у касцёле, прысвечаным Марыі, і просім Яе аб апецы».

«У гэты касцёл мы прыносім свае просьбы да Маці Божай, - адзначыў біскуп у гаміліі. - І нездарма разам з крыжам — сімвалам Сусветнага дня моладзі —вандруе па краінах абраз Маці Божай “Salus Populi Romani”. Успамінаю сцэну з Евангелля, калі Маці Божая стаяла пад крыжам. Яна выпрошвае для нас ласкі ў свайго Сына… Калі глядзім на крыж, памятаем, што ніхто не забыты. Бог нікога не забывае».

Кожны прысутны на Імшы мог ушанаваць крыж, пасля адбылося набажэнства, падрыхтаванае моладдзю.

Паводле waladarka.by

(AG)

 

Фота waladarka.by

 

 
© 2003-2024 Catholic.by