На Звеставанне Пана біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу ў віцебскай катэдры | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.03.2014 10:29

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч узначаліў Імшу ў віцебскім катэдральным касцёле.

У гаміліі біскуп адзначыў, што Звеставанне падкрэслівае годнасць чалавечай натуры. Іерарх выказаў шкадаванне, што жыццё чалавека ўсё менш і менш каштуе ў сучасным свеце, аднак, як заўважыў, “цела кожнага з нас нясе ў сабе Боскую годнасць таму, што Бог стаў Целам.”

Віцебскі ардынарый нагадаў пра важнасць абароны жыцця ненароджаных дзяцей. “З сумам трэба прызнаць, што многія католікі не ўсведамляюць, што ад самога зачацця ва ўлонні жанчыны ўжо ёсць чалавек, а не проста плод. Калі Бог дае дар жыцця, мы не маем права яго забіраць”, - сказаў іерарх.

Біскуп заахвоціў прысутных узяць сабе ў апеку, далучыўшыся да ініцыятывы “Духоўнага ўсынаўлення”, ненароджанае дзіця, якому пагражае небяспека аборту. На заклік адгукнуліся многія вернікі. Усім жадаючым іерарх раздаў тэксты прысягі і малітвы за ненароджаных дзяцей.

Паводле catholicnews.by

(AG)

Фота catholicnews.by

 

 
© 2003-2024 Catholic.by