У Браславe дзейнічае выстава «Гісторыя Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне» | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
24.03.2014 10:24

22 сакавіка ў Гісторыка-краязнаўчым музеі Браслава адбылося адкрыццё выставы "Гісторыя Каталіцкага Касцёла на Браслаўшчыне". Запрошаныя госці мелі магчымасць убачыць рэлігійныя рэчы, перададзеныя ў музей з навакольных святыняў.

Прагучала гісторыя Касцёла на Браслаўшчыне, у якой, між іншым, успаміналася пра дзейнасць айцоў марыянаў і сясцёр служабніц Езуса ў Эўхарыстыі.
 
Прысутныя мелі магчымасць дакрануцца да пэўнай часткі гісторыі Касцёла, да мінуўшчыны.

Выстава будзе дзейнічаць да 20 красавіка.

Паводле waladarka.by

(AG)

 

 
 
 
Фота waladarka.by

 

 

 
© 2003-2024 Catholic.by