У Паставах будзе пабудаваны яшчэ адзін касцёл | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
17.03.2014 14:15

16 сакавіка падчас Імшы ў пастаўскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч аб'явіў вернікам сваё рашэнне аб арганізацыі новай парафіі ў Паставах і пабудове новага касцёла.

Новая святыня, як паведамляе catholicnews.by, будзе мець тытул Езуса Міласэрнага, як і катэдральны касцёл у Віцебску.

Гісторыя цяперашняй парафіі ў Паставах узыходзіць да 1522 г., калі тут быў пабудаваны драўляны касцёл Маці Божай. Пасля ІІ Сусветнай вайны ў касцёле зрабілі склад, потым – прадпрыемства. У маі 1988 г. святыню вярнулі і аднавілі супольнымі намаганнямі. 

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by