Айцец Вадзім Мізер цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Друі | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.03.2014 10:55

9 сакавіка ў Друі адбылася прыміцыйная Імша а. Вадзіма Мізера, марыяніна, які атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Віцебскага Алега Буткевіча дзень таму.

Гамілію да сабраных гасцей прамовіў кс. Аляксандр Жарнасек, які звярнуў увагу на тое, што пакліканне Пятра не адбываецца з заклікам “ты будзеш лавіць рыб”: яго пакліканне адбываецца тады, калі Хрыстус задае пытанне: “Ці любіш ты Мяне?” Па словах святара, пакліканне пачынаецца тады, калі ты паверыш у тое, што ты дзіця Божае. “Святар – гэта той, хто “памёр”. Старога чалавека ўжо няма, ён памёр і дазволіў Богу жыць у сабе”, - адзначыў кс. Аляксандр Жарнасек.

Пасля Імшы новапрэзбітэр Вадзім Мізер падзякаваў Богу за дар свайго паклікання, бацькам за любоў і выханне, а таксама родным і ўсім, хто быў побач на шляху да святарскага жыцця.

Святар удзяліў кожнаму з прысутных прыміцыйнае благаслаўленне. Вернікі атрымалі ад новапрэзбітэра абразкі з выявамі благаслаўлёных мучанікаў з Росіцы марыянаў Юрыя і Антонія.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 
© 2003-2024 Catholic.by