Біскуп Віцебскі прадставіў вернікам парафіі Св. Антонія Падуанскага новых пастыраў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
24.02.2014 12:04

23 лютага біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у адпаведнасці з прызначэннямі, якія здзейсніў у дыяцэзіі, прадставіў вернікам віцебскай парафіі Св. Антонія Падуанскага іх новых пастыраў.

Новым адміністратарам з правамі пробашча ў віцебскай  парафіі стаў кс. Вячаслаў Барок, які раней быў пробашчам у Расонах. Вікарыем парафіі Св. Антонія Падуанскага стаў а. Станіслаў Памыкала SJ, які да гэтага служыў у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім. Такім чынам, як адзначаюць парафіяне, ёсць пэўны сімвалізм у тым, што амаль праз два стагоддзі ў Віцебск вярнуўся Ордэн езуітаў, які калісьці духоўна акармляў віцебскіх католікаў.

Вернікі парафіі, якіх сабралося шмат у маленькай часовай капліцы, цёпла і радасна  сустрэлі сваіх новых пастыраў, а таксама павіншавалі біскупа Алега Буткевіча з надыходзячымі імянінамі.

Ігар Красоўскі

 
© 2003-2024 Catholic.by