Першыя прызначэнні новага Віцебскага ардынарыя | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
23.02.2014 09:07

Ардынарый Віцебскі біскуп Алег Буткевіч зрабіў першыя ў сваім біскупскім служэнні прызначэнні ў Віцебскай дыяцэзіі.

  • Кс. прэлат Францішак Кісель з 20 студзеня 2014 г. прызначаны Генеральным вікарыем Віцебскай дыяцэзіі.
  • Кс. Адам Дынак з 20 студзеня 2014 г. прызначаны канцлерам курыі Віцебскай дыяцэзіі.
  • Кс. Вячаслаў Барок з 20 студзеня 2014 г. прызначаны эканомам Віцебскай дыяцэзіі.
  • А. Станіслаў Памыкала SJ з 15 лютага 2014 г. звольнены з пасады вікарыя парафіі Найсвяцейшай Тройцы і з 16 лютага 2014 г. прызначаны вікарыем парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску.
  • Кс. Вячаслаў Адамовіч з 22 лютага 2014 г. звольнены з пасады вікарыя парафіі Святога Андрэя Баболі ў Полацку і з 23 лютага 2014 г. прызначаны вікарыем парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах.
  • Кс. Вячаслаў Барок з 23 лютага 2014 г. прызначаны адміністратарам з правамі пробашча ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску.
  • Кс. Дзмітрый Рацько з 23 лютага 2014 г. прызначаны адміністратарам з правамі пробашча ў парафіі Святога Духа ў Фарынава.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by