Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі ў Сусветны дзень хворых сустрэліся з калектывамі медыцынскіх устаноў | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.02.2014 19:21

У Віцебскай дыяцэзіі стала традыцыяй, што ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда прадстаўнікі Касцёла сустракаюцца з калектывамі медыцынскіх устаноў вобласці. Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч сустрэўся з начальнікам упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама прафесарам Юрыем Дзеркачам.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся шляхі развіцця супрацоўніцтва Касцёла і службы аховы здароўя вобласці.

Таксама канцлер Віцебскай курыі кс. Адам Дынак, які апякуецца пацыентамі абласнога клінічнага шпіталя, меў размову з галоўным урачом А.А. Аладзька і ўрачом трансплантолагам А.А. Пецкалёвым. У ходзе сустрэчы абмяркоўваўся духоўна-этычны аспект транспланталогіі.

Затым кс. Адам Дынак звярнуўся да калектыву шпіталя з гаміліяй, прысвечанай Сусветнаму дню хворых і пазнаёміў прысутных з тэкстам звароту Святога Айца Францішка на гэты дзень. У сустрэчы прынялі ўдзел каля 400 медыкаў.

Людміла Ярмолавa, AG

 

 

Фота Барбары Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by