У свята Хросту Пана ў віцебскай парафіі выступіў з канцэртам Гарадскі камерны хор | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
13.01.2014 16:06

12 студзеня, у свята Хросту Пана, у парафіі Святога Духа ў Віцебску са святочным канцэртам выступіў Гарадскі камерны хор (мастацкі кіраўнік Таццяна Жукава) КСЦ “Віцебск”. У праграме канцэрта прагучалі песні-калядкі “Ціхая ноч”, ”Зямля і неба”, спевы да Маці Божай на беларускай і рускай мовах, калядныя песні на музыку рускіх кампазітараў.

Вядомую італьянскую песню “Санта Лючыя” разам з хорам саліравалі студэнты музычна-педагагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта: Цінь До і Чэнь Хао (Кітайская Народная Рэспубліка).

Пробашч парафіі Святога Духа айцец Адам Квяткоўскі адзначыў, што з Божай ласкі канцэрт атрымаўся сапраўды экуменічным, а хор славіў Бога не толькі вуснамі, але і сэрцам. Святар пажадаў усім прысутным праслаўляць Пана таксама сваім жыццём, сведчыць пра Хрыста ў штодзённасці.

Людміла Ярмолава

 

 

 
© 2003-2024 Catholic.by