У межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” была падрыхтавана выстава для пацыентаў бальніцы | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
03.01.2014 12:36

У межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” для пацыентаў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы была падрыхтавана калядная выстава. Дзеці і настаўнікі клуба “Юнікс” падрыхтавалі творы, выкананыя ў тэхніцы акварэлі, гуашы, папяровай пластыкі і інш. і ўпрыгожылі адну з вялікіх залаў шпіталя.

Юныя парафіяне з касцёла Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі г. Гарадок разам з сёстрамі законнымі прывезлі для маленькіх пацыентаў аўтальмалагічнага і отарыналарынгалагічнага дзіцячых аддзяленняў прэм’еру каляднай батлейкі.

Арганістка парафіі Святога Духа Таццяна Дарафеева спявала разам з  дзецьмі калядкі. Ксёндз Адам Дынак павіншаваў маленькіх пацыентаў шпіталя са святам Божага Нараджэння і перадаў для іх цукеркі.

Ад імя адміністрацыі шпіталя намеснік галоўнага ўрача Аляксандр Захараў падзякаваў святару і сёстрам законным за духоўную апеку над пацыентамі і працу ў шпітальнай капліцы, а выконваючая абавязкі галоўнай сястры бальніцы Ала Варанько пачаставала маленькіх акцёраў цукеркамі.

Барбара Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by