У віцебскай парафіі ў межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску” адбыўся калядны канцэрт | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
26.12.2013 14:04

25 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, у парафіі Святога Духа ў Віцебску адбыўся калядны канцэрт у межах фестывалю “Дні хрысціянскай культуры ў Віцебску”.

Калядную батлейку падрыхтавалі сёстры законныя разам з парафіянамі.

Імпрэзу рыхтавалі ўсёй парафіяй ад самых маленькіх да старэйшых. “Калядкі на ўсе ладкі” спявалі разам усёй супольнасцю, праслаўляючы нованароджанага Хрыста.

Малодшыя дзеці выканалі вядомую беларускую калядку “Саўка і Грышка”. Парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Таццяны Дарафеевай прадставіў спевы “Святы вечар”, “Зорка Бэтлеемска”, а моладзь - калядкі пад гітару па-беларуску і па-польску.

Барбара Сіпайла

 
© 2003-2024 Catholic.by