Віншаванне са святамі Божага Нараджэння біскупа Уладзіслава Бліна | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.12.2012 16:30
 
Божае Нараджэнне 2012 г.
 
Шчаслівыя вочы вашыя, таму што бачаць, і вушы вашыя, таму што чуюць (Мц 13, 16)

Езус пасяліўся між намі. Кожнага Ён адорвае сваёй любоўю, паказвае шлях і аднаўляе надзею.

Маленькі Езус хоча нас весці праз жыццё. Таму ноч Божага Нараджэння прасвятляе сэнс чалавечага лёсу. Божае Нараджэнне дае нам таксама пачатак новага жыцця.

На кожны дзень дарогі праз гэты свет няхай Бог вас благаслаўляе.

+Уладзіслаў Блін
Біскуп Віцебскі
 
© 2003-2024 Catholic.by