Святая Імша Хрызма ў Віцебску | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
31.03.2010 16:57

31 сакавіка 2010 г., напярэдадні Вялікага чацвярга, у катэдры святой Барбары ў Віцебску адбылася святая Імша Хрызма, цэлебрацыю якой узначаліў біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. У літургіі прынялі ўдзел святары дыяцэзіі і госці з Польшчы і Італіі.

Святой Эўхарыстыі папярэднічала адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і ружанцовая малітва за святароў Віцебскай дыяцэзіі з нагоды перажывання ў паўсюдным Касцёле Года святарства.

У гаміліі біскуп Віцебскі падкрэсліў патрэбу радасці і аптымізму ў служэнні святара. Па словах іерарха, сучаснае грамадства чакае святара, прагне любові, прабачэння, радасці і дабрыні. Біскуп запэўніў святароў, што ён заўсёды адкрыты для кожнага з іх і гатовы прыходзіць з пастырскай падтрымкай. Акрамя гэтага, біскуп Уладзіслаў Блін падзякаваў душпастырам за іх руплівую працу, якая спрыяе развіццю дыяцэзіі.

Падчас Імшы Хрызмы іерарх благаславіў алей для хворых, а таксама кансэкраваў хрызма.

 
© 2003-2024 Catholic.by