У Беларусь па запрашэнні Праваслаўнай Царквы прывязуць часціцу Цярновай кароны Езуса | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
19.02.2016 12:33

21 лютага па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Мінск прыбудзе ікона Езуса Хрыста з часціцай Цярновай кароны. Пастаянным месцам прабывання Цярновай кароны з’яўляецца сабор Парыжскай Божай Маці ў Францыі.

У 09.45 каштоўная рэліквія прыбудзе ў Свята-Духавы кафедральны сабор Мінска. Урачыстую сустрэчу іконы ўзначаліць Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

З 21 лютага (12.00) да 24 лютага (16.00) часціца Цярновай кароны будзе выстаўлена ў святыні і вернікі змогуць яе ўшанаваць. У далейшыя дні рэліквія будзе пераносіцца ў іншыя святыні Беларусі, дзе прабудзе да 9 чэрвеня.

Паводле church.by (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by