23 лютага ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
23.02.2015 10:04

23 лютага ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост. Сёлета ён працягнецца да 11 красавіка.

Першы дзень Вялікага посту атрымаў назву “Чысты панядзелак” у сувязі з тым, што гэты дзень вернікі імкнуцца правесці ў чысціні. Таму ў гэты дзень, як і ў наступныя два, устаноўлены вельмі строгі пост, вернікі заклікаюцца да больш руплівай малітвы і барацьбы з грахоўнымі жарсцямі.

Вялікі пост устаноўлены ў памяць аб саракадзённым посце Езуса Хрыста, які ў хуткім часе пасля свайго хросту скіраваўся ў пустыню і пасціўся там, а таксама ў памяць аб саракадзённым посце Майсея і Іллі.

У гэтым годзе праваслаўныя вернікі святкуюць Пасху 12 красавіка.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by