Праваслаўная Царква штодня моліцца аб пацярпелых ад чарнобыльскай трагедыі | Друк |
Беларуская Праваслаўная Царква
24.11.2010 18:08
У храмах, пабудаваных у памяць аб ахвярах трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, штодня ўзносяцца малітвы за выратаванне пацярпелых ад выбуху. Пра гэта паведаміў настаяцель мінскага храма Усіх смуткуючых Радасць протаіерэй Ігар Карасцелёў падчас выступлення на XVIII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Экалогія чалавека ў постчарнобыльскі перыяд».

«На плечы Царквы лягла праца па пераадольванні наступстваў духоўнай катастрофы, дапамагаць пераадолець момант бессэнсоўнасці жыцця тым, хто пацярпеў ад чарнобыльскай бяды. Царква дапамагае аднавіць духоўнае здароўе», — адзначыў протаіерэй Ігар Карасцелёў.

Айцец Ігар нагадаў, што мінскі храм Сысканне загінулых быў узведзены намаганнямі ліквідатараў наступстваў на ЧАЭС.

 
© 2003-2024 Catholic.by