Біскуп Юзаф Станеўскі на Пальмовую нядзелю ўзначаліў Імшу ў Ваўкавыску | Друк |
Іерархі
11.04.2017 10:35

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі 9 красавіка ў Пальмовую нядзелю цэлебраваў св. Імшу ў парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску.

Разам з іерархам Імшу канцэлебраваў пробашч парафіі кс. Алег Дуль. У гаміліі, звяртаючыся да вернікаў, біскуп пажадаў ім адвагі ў вызнаванні і сведчанні сваёй веры.

«Як сапраўдныя хрысціяне мы павінны быць гатовымі заўсёды падставіць плячо і працягнуць руку дапамогі кожнаму, хто мае ў гэтым патрэбу і прагне сустрэчы з Хрыстом», — адзначыў святар.

У гэты ж дзень іерарх наведаў парафіяльную капліцу ў в. Карэвічы (на фота ўнізе):

Аліна Мурончык, фота з архіва парафіі

 
© 2003-2024 Catholic.by