Адышоў у вечнасць былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі | Друк |
Іерархі
28.07.2016 18:08

27 ліпеня ў Нітры (Славакія) ва ўзросце 90 гадоў адышоў у вечнасць былы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Дамінік Грушоўскі.

Аб гэтым паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё са спасылкай на сайт Каталіцкага Касцёла ў Славакіі. Развітанне з іерархам пройдзе 31 ліпеня ў катэдральным касцёле Нітры. Пахаванне адбудзецца 1 жніўня.

Дамінік Грушоўскі нарадзіўся ў 1926 г. Атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў 1950 г. у камуністычнай Чэхаславакіі, біскупам стаў у 1983 г. У 1996 г. паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду і быў прызначаны Апостальскім Нунцыем у Беларусі, дзе правёў шэсць гадоў.

 
© 2003-2024 Catholic.by