Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Вялiкiм Канцлерам Мальтыйскага Ордэна | Друк |
Іерархі
26.04.2016 14:58

26 красавiка ў курыi Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся падчас працоўнага сняданку з Вялiкiм Канцлерам Мальтыйскага Ордэна Альбрэхтам фон Безелагерам.

Бакi абмеркавалi далейшае супрацоўнiцтва памiж Каталiцкiм Касцёлам у Беларусi i Мальтыйскiм Ордэнам.

Сiмвалiчна, што сустрэча адбылася ў 30-ю гадавiну Чарнобыльскай катастрофы, у пераадоленне наступстваў якой уносіць вялікі ўклад Мальтыйскi Ордэн.


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падзякаваў Мальтыйскаму Ордэну за гуманiтарную дапамогу Беларусi i выказаў надзею на яе далейшае развiццё. Пры гэтым арцыпастыр падкрэслiў, што гэтая дапамога носiць не толькi матэрыяльны, але і духоўны характар i спрыяе развiццю новай евангелiзацыi.

(DN), (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by