Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: «Упэўнены, што сёння візіт Папы Францішка ў Беларусь бліжэй, чым калі-кольвек» | Друк |
Іерархі
22.03.2016 12:00

Пра гэта распавёў на прэс-канферэнцыі ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Арцыпастыр звярнуў увагу на тое, што адносіны ў гэтым накірунку павінны развівацца, у іх не павінен убівацца клін.

«Упэўнены, што візіт Папы бліжэй, чым калі-кольвек. Мне падаецца, што сёння клімат такі, што ён спрыяе таму, каб Папа прыехаў у Беларусь», — сказаў іерарх.

Паводле слоў арцыпастыра, для афіцыйнага візіту Папы Рымскага ў Беларусь павінен быць выкананы шэраг умоў. «Неабходна запрашэнне Прэзідэнта Беларусі, Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а таксама такое няпісанае правіла — згода той канфесіі, вернікі якой складаюць у краіне большасць. У выпадку Беларусі гэта Праваслаўная Царква», — адзначыў арцыбіскуп.

Ілья Лапато

 
© 2003-2024 Catholic.by