Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён: Мы павінны перш за ўсё памятаць аб тым, што наша галоўная задача – захоўваць вернасць Хрысту | Друк |
Іерархі
04.06.2014 08:21

У ІV Каталіцка-Праваслаўным Форуме на тэму «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскіх Цэрквам у Еўропе», які праходзіць у Мінску, прымае ўдзел старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Пра тое, аб чым важна памятаць іерархам хрысціянскіх Цэркваў у сучасным плюралістычным свеце, Мітрапаліт расказаў у размове з Catholic.by.

“Мы павінны перш за ўсё памятаць аб тым, што наша галоўная задача – гэта захоўваць вернасць Хрысту, - адзначыў іерарх. - Як Хрыстус нам наказаў жыць – так мы і павінны жыць, якія Ён нам даў маральныя ўстаноўкі – згодна з такімі мы павінны і паступаць. І так мы павінны вучыць нашу паству”.

Па словах Мітрапаліта, “калі ўстаноўкі сучаснага плюралістычнага грамадства супадаюць з хрысціянскім светапоглядам – тады, канешне, мы іх падтрымліваем”, “калі яны разыходзяцца – то мы пра такое разыходжанне кажам адкрыта”. “А сёння такіх пунктаў разыходжання ўжо дастаткова”, - дадаў іерарх.

“Сёння, па сутнасці, адбываецца канфлікт паміж людзьмі, якія хочуць жыць у адпаведнасці з традыцыйнай маральнасцю – хрысціянскай і наогул рэлігійнай, – і тым плюралізмам, які навязваецца людзям і які мае на ўвазе, што ўсе рэлігіі роўныя, што ўсе светапогляды роўныя, што кожны чалавек – сам сабе гаспадар і што кожны можа жыць у адпаведнасці з той шкалой маральных каштоўнасцяў, якую ён сам для сябе ўстановіць”, - падзяліўся старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Анастасія Грышан

 
© 2003-2024 Catholic.by