Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў нанёс візіт Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі | Друк |
Іерархі
23.05.2014 23:59

23 мая сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэліся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам. Сустрэча адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У сустрэчы прынялі ўдзел першы сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі монсеньёр Філіппо Чампанэлі і сакратар Апостальскай Нунцыятуры ў Беларусі а. Юрый Шэнда ОР.

Як паведамляе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, падчас размовы былі абмеркаваны пытанні правядзення ў Мінску IV Праваслаўна-Каталіцкага форума "Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы", які адбудзецца з 2 па 5 чэрвеня. Бакі з задавальненнем канстатавалі агульнасць сваіх пазіцый адносна пытання аб сацыяльным служэнні, адзначылі неабходнасць шырокага доступу да духоўнай адукацыі для моладзі Беларусі, а таксама важнасць сумеснай абароны традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў перад выклікамі сучаснасці.

Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB прыбыў у Беларусь на сімпозіум з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.

(AG)

 
Фота афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы

 

 
© 2003-2024 Catholic.by