Апостальскі Нунцый правёў рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў | Друк |
Іерархі
05.05.2014 00:11

З 28 красавіка па 3 мая ў Баранавічах праходзілі штогадовыя рэкалекцыі для прадстаўнікоў Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў. Асаблівай адметнасцю сёлетніх рэкалекцый было тое, што багатую спадчыну заснавальніка ордэна беларускім капуцынам набліжалі ягоныя суайчыннікі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і сакратар Апостальскай Нунцыятуры монс. Філіпа Чампанэлі.

Падчас духоўных практыкаванняў браты разважалі пра дзейнасць Божага Слова ў асобе святога Францішка, а таксама ў ягоных пераемніках і духоўных сынах, у тым ліку ў кантэксце сучаснай Беларусі.

Бр. Алег Шэнда

 
© 2003-2024 Catholic.by