Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці даў інтэрв'ю для радыё «Беларусь» | Друк |
Іерархі
25.04.2014 16:33

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці даў інтэрв'ю, якое было запісана для праграм Міжнароднага радыё "Беларусь" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

У інтэрв’ю арцыбіскуп распавядае пра ўзаемаадносіны паміж Ватыканам і Рэспублікай Беларусь на сучасным этапе, пра тое, у чым заключаецца мэта дыпламатыі Ватыкана.

Апостальскі Нунцый акрэслівае адрозненні паміж служэннем у якасці прадстаўніка Папы ў Арменіі, Грузіі і Азербайджане, дзе іерарх працаваў раней, і ў Беларусі, дзеліцца назіраннямі пра беларускі народ і яго асаблівасці.

Арцыбіскуп разважае аб тым, як развіваецца Каталіцкі Касцёл у Беларусі, як праяўляецца вера беларусаў. Прадстаўнік Святога Айца звяртаецца да слухачоў са словам і пажаданнямі з нагоды Вялікадня.

 Адкрыць у новым акне Download (10Мб)

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by