Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама і старшынёй Магілёўскага гарвыканкама | Друк |
Іерархі
03.03.2014 12:55

3 сакавіка адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыем Малашкам і старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым.

З каталіцкага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і кс. Раман Факсінскі. У сустрэчы ўдзельнічалі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама, першы намеснік мэра, галоўны спецыяліст па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкама.

Падчас сустрэчы бакі выказалі свае пункты гледжання на існуючыя праблемы, у першую чаргу адносна рэстаўрацыі касцёлаў і іншай касцёльнай маёмасці, а таксама адносна карыстання малітоўнымі будынкамі. Былі пазначаны шляхі іх вырашэння.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by