Біскуп Юзаф Станеўскі: праз удзел у спартыўных спаборніцтвах мы прыходзім да людзей | Друк |
Іерархі
26.02.2014 14:45

Праз удзел у Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіць у гэтыя дні ў Лідзе, святары вучаць беларускую моладзь і ўсіх вернікаў культуры гульні, самадысцыпліне, здароваму спаборніцтву, хрысціянскай радасці. Такую думку выказаў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

“Вельмі важна нам, католікам, праводзіць падобныя мерапрыемствы, і асабліва прыемна і значна, што ў гэтым годзе чэмпіянат еўрапейскага ўзроўню праходзіць у нашай краіне, - сказаў іерарх у размове з БелТА. – Па-першае, такім непрывычным чынам мы прыходзім да людзей, згодна з заклікам Папы Францішка, які сказаў, што святары павінны ісці да людзей, быць перад людзьмі і сярод іх. І вельмі вялікія шансы, што людзі, якія шукаюць Бога, знойдуць Яго з нашай дапамогай, сустрэўшы нас не ў святыні, а на стадыёне”.

“Па-другое, важна, што святары з розных краін убачаць нашу краіну, ацэняць узровень нашага спорту і спартыўных збудаванняў. Усе прыехалі з вялікай радасцю і, упэўнены, павязуць дадому самыя пазітыўныя ўражанні”, - дадаў біскуп.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by