Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці Гродзенскай дыяцэзіі пройдзе пад дэвізам «Марыя, наша Маці, аб’явілася дзіцяці» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.04.2017 09:01

VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пройдзе ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (мн. Паўднёвы) 1 чэрвеня.

Конкурс малюнкаў, маляванне на твары, лепка з гліны, пластыліну, батуты, забавы для самых маленькіх — толькі некаторае з таго, што плануецца на сустрэчы.

Найперш арганізатары абяцаюць малітву, мноства забаваў, музыкі, гульняў, конкурсаў і г.д.

Дзеці будуць рабіць ружанцы сваімі рукамі

Сярод таго, што рыхтуюць арганізатары, будзе магчымасць выканання сваімі рукамі маленькіх ружанцаў, якія можна будзе забраць з сабой. Такім чынам арганізатары жадаюць заахвоціць дзяцей да адкрыцця каштоўнасці ружанцовай малітвы, аб якой 100 гадоў таму прасіла маленькіх пастухоў Панна Марыя.


На сустрэчу запрошаны ўсе дзеці Гродзенскай дыяцэзіі, каб разам у малітве і забаве добра правесці час.

Тым, хто хацеў бы прадставіць тэатральную сцэнку, спеў на сцэне або мае іншыя арыгінальныя прапановы, трэба скантактавацца з арганізатарамі.

Падрабязней пра ўдзел на Grodnensis.by
 
© 2003-2024 Catholic.by