Вігілійная сустрэча айцоў піяраў Беларусі прайшла ў Лідзе | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.12.2016 09:55

У дзень перад святамі Божага Нараджэння ў Лідзе прайшла вігілійная сустрэча ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія нясуць служэнне ў Беларусі (Ліда, Шчучын, Чавусы). Традыцыйна сустрэча распачалася супольнай малітвай на брэвіярыі ў капліцы, падчас якой усе субраты аднавілі складзеныя калісьці вечныя манаскія абяцанні.



Пасля кароткага  набажэнства айцы сабраліся пры ўрачыстым вігілійным стале. Рэктар супольнасці а. Вітальд Пяцельчыц SP зачытаў віншаванні айца правінцыяла, пасля чаго адбылося дзяленне аплаткай.

а. Віталій Слука SP, фота аўтара


 
© 2003-2024 Catholic.by