Украінскага арцыбіскупа Пятра Мальчука ўзгадалі ў Жалудку ў 30-ты дзень пасля смерці | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.06.2016 17:32

28 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку маліліся ў 30-ты дзень пасля адыходу да вечнасці арцыбіскупа Кіеўска-Жытомерскага Пятра Мальчука.

Былы ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.

Цела іерарха знайшлі 27 мая ў яго асабістым пакоі. Арцыбіскупу Пятру Мальчуку было 50 гадоў.

кс. Ян Рэйшаль


 
© 2003-2024 Catholic.by