Працэсія Божага Цела вуліцамі горада прайшла ў Іўі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.05.2016 12:31


29 мая ў Іўі прайшла працэсія Божага Цела вуліцамі горада, у якім прынялі ўдзел вернікі мясцовай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла і католікі Іўеўскага краю.

Як адзначыў пробашч парафіі кс. Ян Гавэцкі, у працэсіі прынялі ўдзел і 99 дзяцей, якія сёлета ўпершыню прынялі Святую Камунію. 

«Падчас “белага тыдня” разам з дзецьмі, якія прынялі Першую святую Камунію мы наведалі санктуарый Маці Божай у Тракелях, каб аддаць сябе яе апецы і папрасіць благаслаўлення на час канікул», — распавёў Catholic.by пробашч парафіі.

Святар адзначыў, што шмат у падрыхтоўцы працэсіі зрабілі маладыя сем’і парафіі, якія рыхтавалі алтары для працэсіі Божага Цела. Адным з прыгажэйшых элемантаў сталі спецыяльныя «дываны з кветак», якімі быў аздоблены кожны алтар.

(IL), фота Веранікі Гавэцкай

 
© 2003-2024 Catholic.by