Рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі, адбыліся ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.04.2016 14:59

Аднадзённыя рэкалекцыі для моладзі, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі, адбыліся ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне.

Удзельнікі рэкалекцый разважалі на тэму: «Для чаго мне патрэбны Бог?» Адказаць на гэтае пытанне моладзі дапамагалі сёстры назарэтанкі Назарыя і Ганна, якія служаць у Гродне, і аніматары з Мінска.

Моладзь, якая прыняла сакрамэнт канфірмацыі ў мінулыя гады, падзялілася з удзельнікамі сведчаннем, як выглядае яе штодзённы клопат аб супольным жыцці з Богам.


Адказаць сабе на пастаўленыя падчас духоўных практыкаванняў пытанні і прааналізаваць свае адносіны з Богам кандыдаты да канфірмацыі маглі падчас індывідуальнай сустрэчы з Хрыстом у адарацыйнай малітве, якую падрыхтавалі аніматары з Мінска.

Падсумаваннем сёлетніх рэкалекцый, якія рыхтавалі моладзь да канфірмацыі, сталі забавы, падчас якіх моладзь, выкарыстоўваючы фрагменты Святога Пісання, магла знайсці сапраўдны шлях да Езуса Хрыста.


А. Віталій Слука SP, (AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by