У Раготне ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога адбылася Першая Камунія | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
26.05.2015 16:46

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, восем дзяцей парафіі Святых Анёлаў Ахоўнікаў у Раготне (Гродзенская дыяцэзія) першы раз у жыцці прынялі святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Імшах і іншых малітоўных сустрэчах.На пачатку літургіі пробашч кс. Віктар Захарэўскі прывітаў дзяцей і бацькоў пры ўваходзе ў касцёл і заахвоціў дзяцей папрасіць благаслаўлення ў бацькоў.

Падчас літургіі святар зазначыў, што парафія святкуе ў гэты дзень дзве ўрачыстасці, якія прыгожа зліваюцца ў адно.

Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі з вялікім хваляваннем перажывалі сваё свята.

Адбылася таксама працэсія вакол святыні.

На заканчэнне да дзяцей са словамі пажаданняў звярнуліся іх бацькі. Атрымаўшы з рук пробашча сімвалічны хлеб з крыжыкамі, яны пайшлі дадому, каб падзяліцца гэтым хлебам з роднымі.

Дзіяна Татарынава

 
© 2003-2024 Catholic.by