Хор «Calasanz» наведаў з каляднымі спевамі некаторыя парафіі Гродзеншчыны | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.01.2015 12:18

Хор моладзі «Calasanz» са Шчучына, які ў гэтым годзе адзначае 10-годдзе існавання, падрыхтаваў праграму калядных спеваў, якія прадставіў у некаторых парафіях Гродзенскай дыяцэзіі.

Выступленне хору адметнае тым, што яно аб’яднанае з міні-батлейкай, у якой акцёры, якія граюць анёлаў, пастухоў і Марыю, вядуць паміж сабой размову словамі вядомых калядак. Над гэтым цікавым спалучэннем працавала Людміла Казлова, якая займаецца хорам у Шчучыне ад часу яго заснавання.

З такой праграмай калядных спеваў маладыя выканаўцы ўжо выступілі ў роднай парафіі, парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, рыхтуюцца выступіць у парафіі Св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса ў Астрыно і плануюць наведаць іншыя парафіі Гродзенскай дыяцэзіі.

Выступ хору «Calasanz»:



Айцец Віталій Слука SP

 
© 2003-2024 Catholic.by