27 красавіка ў гродзенскую катэдру прыбудуць рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.04.2014 13:46

У дзень кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ у катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне прыбудзе частка рэліквій благаслаўлёнага. Рэліквіі для гродзенскіх католікаў ахвяраваў арцыбіскуп Кракава Станіслаў Дзівіш, які быў асабістым сакратаром Пантыфіка.

Напярэдадні ў касцёле запланаваны ўсяночныя малітоўныя чуванні. Рэліквіарый усталююць каля галоўнага алтара падчас урачыстай святой Імшы ў 12.00 у дзень прыбыцця рэліквій.

У гэты ж дзень будзе асвечана фігура Папы Яна Паўла ІІ, якая таксама застанецца ў Гродне. Пазней часцінкі рэліквій перанясуць да алтара Маці Божай Ружанцовай, дзе яны будуць захоўвацца ўвесь час.

 (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by