1–8 лістапада — дні асаблівай дапамогі чысцовым душам | | Друк | |
Каляндар |
31.10.2015 00:00 |
З 1 па 8 лістапада Касцёл асабліва моліцца за памерлых. У гэты час вернікі маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, наведаўшы могілкі. r Умовы адпусту: — адсутнасць усялякай прывязанасці да граху, нават штодзённага; На працягу першых васьмі дзён лістапада вернікі чарговы раз будуць мець выключную магчымасць дапамагчы душам, якія церпяць у чысцы. Гэтыя дні — час асаблівай малітвы, каб памерлыя мелі ўдзел у Хрыстовай перамозе над смерцю. Гэта датычыць асабліва тых, каму пасля смерці неабходна ачышчэнне, чысцец, які з’яўляецца «пярэднім пакоем да неба». У перыяд малітваў за памерлых можна атрымаць адпусты за іх. Дагмат падкрэслівае дзве праўды: існаванне чысца як пасмяротнага пакарання за грахі, а таксама магчымасць і патрэбу малітвы і ахвяравання ў інтэнцыі чысцовых душаў. (JM), (AG) |