Адзначаем Дзень маці | Друк |
Каляндар
14.10.2011 05:55

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. У гэты дзень віншуем маці і цяжарных жанчын, якія прынялі дар жыцця і прысвяцілі сябе выхаванню дзяцей.

Вядома, што маці адыгрывае галоўную ролю ў станаўленні і жыццядзейнасці сям’і, фарміраванні маральных прынцыпаў грамадства. Таму праблемы мацярынства і дзяцінства заўсёды знаходзяцца ў цэнтры ўвагі грамадства.

«Бацькоўства і мацярынства ўяўляюць абавязак не толькі фізічнай, але і духоўнай прыроды, бо менавіта праз бацькоўства і мацярынства праходзіць генеалогія чалавека, якая мае свой пачатак у Богу і да Яго павінна весці», — чытаем у Кампендыі сацыяльнага вучэння Касцёла.

 
© 2003-2024 Catholic.by