28 чэрвеня распачнецца велапілігрымка з Мінска ў Будслаў | Друк |
Анонсы
23.06.2017 10:34

28 чэрвеня з мінскага касцёла свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) вырушыць велапілігрымка ў Будслаў. Першыя кіламетры шляху да цудоўнага абраза Маці Божай Будслаўскай разам з пілігрымамі па традыцыі праедзе і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пілігрымка распачнецца святой Імшой у 9.00.

Упершыню велапілігрымка Мінск–Будслаў адбылася ў 2004 г., і дагэтуль традыцыя працягваецца. На працягу трох дзён пілігрымы адолеюць каля 160 кіламетраў шляху.

(cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by