Беларус Яўген Жукоўскі прыме дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў | Друк |
Анонсы
22.05.2017 11:36

27 мая ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Тшэбіні (Польшча) дыяканскае пасвячэнне прыме Яўген Жукоўскі, сальватарыянін. Пра гэта паведамляе waladarka.by. Пасвячэнне ўдзеліць дапаможны біскуп Катавіцкай архідыяцэзіі Марэк Шкудла.

Яўген Жукоўскі паходзіць з в. Шаўры Браслаўскага раёна. У 2011 годзе паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю сальватарыянаў у Багне (Польшча).

Таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыяне) — гэта манаская супольнасць, пакліканне якой — абвяшчаць людзям, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам. У Касцёле гэтая супольнасць існуе з 1881 г.

На сёння прадстаўнікі Таварыства Боскага Збаўцы нясуць служэнне прыкладна ў 30 краінах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі і Азіі.

У Беларусь першыя сальватарыяне прыехалі ў 1990 г. Цяпер душпастырскай апекай сальватарыянаў ахоплены 4 парафіі Віцебскай дыяцэзіі, якія дзейнічаюць у Браславе, Урбанах, Слабодцы і Віцебску.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by