Дзень маці ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаць 7 мая | Друк |
Анонсы
28.04.2017 09:09

Па традыцыі ў першую нядзелю мая — сёлета гэта 7 мая — у святынях Гродзенскай дыяцэзіі моляцца за тых, хто даў ім жыццё, а для памерлых мам просяць вечнага шчасця ў небе.

Урачыстасць пройдзе ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы.

7 мая ў Капцёўку вырушыць пешая пілігрымка з Гродна. Да ўдзелу запрашаюцца маці, а таксама ўсе жанчыны, каб маліцца праз заступніцтва Марыі аб патрэбных ласках для сваіх сем’яў.

Праграма:

  • 08.00 — выхад пілігрымаў з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі)
  • 12.00 — вітанне пілігрымкі кусташам санктуарыя ў Капцёўцы
  • 12.00 – 13.00 — адпачынак і гарбата
  • 13.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • 13.15 — канферэнцыя
  • 14.00 — набажэнства Крыжовага шляху
  • 15.00 — св. Імша
  • 16.30 — ад’езд аўтобусамі ў Гродна.

Паводле grodnensis.by
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by