Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр 4-5 лютага наведае каталіцкія парафіі Магілёва | Друк |
Анонсы
18.01.2017 19:33

Праграма прабывання ў Магілёве Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра распачнецца з удзелу ў пастырскай сустрэчы духавенства Магілёўшчыны 4 лютага.

Сустрэча адбудзецца ў катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава. Пра гэта стала вядома падчас пастырскай сустрэчы святароў і манаскіх сясцёр Магілёўскага рэгіёна 18 студзеня.

У праграме візіту арцыбіскупа на 4 лютага запланавана сустрэча з архіерэем Магілёўскай і Мсціслаўскай епархіі Сафроніем, а таксама з губернатарам Магілёўскай вобласці Уладзімірам Даманеўскім.

Чакаецца таксама, што Апостальскі Нунцый наведае музей гісторыі Магілёва ў гарадской ратушы і каталіцкую парафію Св. Антонія Падуанскага.

5 лютага іерарх узначаліць святую Імшу ў магілёўскай катэдры і сустрэнецца з вернікамі.

(IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by