28 кастрычніка камерны хор «Polifonica» выступіць на Залатой Горцы ў Мінску | Друк |
Анонсы
28.10.2016 09:50

28 кастрычніка ў мінскім касцёле святога Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44а) камерны хор «Polifonica» выступіць з канцэртнай праграмай «Паліфанічны вернісаж».

Дырыжор хора — Павел Шэпелеў, хормайстар — Ларыса Ядлоўская.

Пачатак канцэрта ў 19.30. Уваход вольны.

«Polifonica» — аматарскі хор, заснаваны ў 2010 годзе. Ён складаецца з 30 удзельнікаў, кожны з якіх мае досвед харавога спеву. У рэпертуары калектыву — творы беларускай народнай музыкі як царкоўнага, так і свецкага зместу.

Хор дэманстраваў сваё выканальніцкае майстэрства ў Германіі, Польшчы, Iталii, Iрландыi, Нiдэрландах, Вялiкабрытанii i Паўночнай Iрландыi, на Сардынii, у Японii.

(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by