У Смаргоні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэннe | Друк |
Анонсы
11.11.2016 12:46

12 лістапада ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёлa ў Смаргоні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB удзеліць прэзбітэрскае пасвячэннe выпускнікy Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дыякану Дзянісy Бразінскаму. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.

Дыякан Дзяніс Бразінскі нарадзіўся 1 сакавіка 1992 г. у Смаргоні (парафія Св. Міхала Арханёлa). Скончыў навучанне і фармацыю ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Будзе належаць да ліку святароў Гродзенскай дыяцэзіі, але душпастырскую службу будзе несці на Магілёўшчыне.

Перад пасвячэннем кандыдат прымe ўдзел у рэкалекцыях, якія падрыхтуюць яго да гэтай падзеі.
Паводле grodnensis.by,
(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by