Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў Мінску запрашае на прагляд фільма «Мацi Тэрэза. Святая ў цемры» | Друк |
Анонсы
17.09.2016 15:08

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ў чарговы раз запрашае на прагляд фільма. 25 верасня ў мінскай парафіі Узвышэння Святого Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1) будзе прадстаўлены фільм «Мацi Тэрэза. Святая ў цемры», зняты Марыяй М. Колер (Аўстрыя).

Пачатак у 19 гадзін (пасля вячэрняй святой Імшы).

Плануецца сумесны прагляд фiльма і абмен уражаннямi.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by