У Нарачы адзначаць 115-годдзе пабудовы касцёла св. Андрэя, апостала | Друк |
Анонсы
16.07.2016 23:46

У гэтым годзе прыпадае 115-я гадавіна з дня пабудовы касцёла св. Андрэя, апостала, у Нарачы. Святкаванне адбудзецца 13 жніўня.

Урачыстую святую Імшу ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, падчас яе будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі.

З нагоды святкавання 115-годдзя пабудовы касцёла на працягу трох дзён у парафіі падчас саракагадзіннага набажэнства, якое праводзіцца перад адпустовай урачыстасцю святога Роха, будзе адбывацца перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага, які зараз наведвае сем’і парафіі.

Таксама ў парафіі аб’яўлены конкурс фотаздымкаў «Касцёл у Нарачы: гісторыя і сучаснасць». Узнагароды ўдзельнікі конкурсу атрымаюць з рук біскупа Юрыя Касабуцкага.

Паводле www.naracz.na.by

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by